
Пракуратура Навагрудскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні аднаго з сельскіх выканаўчых камітэтаў Дзятлаўскага раёна, паведамілі БЕЛТА у службе інфармацыі пракуратуры Гарадзенскай вобласці.
Падчас судовага следства ўстаноўлена, што 60-гадовая абвінавачаная са жніўня па верасень 2022 года атрымала ўзнагароду $1000 за заключэнне дагавораў з індывідуальным прадпрымальнікам на выгадных для яго ўмовах па выдаленні і вывазе драўніны для яе далейшай рэалізацыі.
Улічваючы прадстаўленыя дзяржаўным абвінаваўцам доказы, суд Наваградскага раёну на падставе ч.3 арт. 430 КК прыгаварыў абвінавачаную да пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў 3 месяцы. Ёй таксама прызначаны штраф – 300 базавых велічынь з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.
Грошы, атрыманыя злачынным шляхам, па прыгаворы суда накіраваны ў даход дзяржавы.
Прыгавор у законную сілу не ўвайшоў. На яго пададзена апеляцыйная скарга.
Паводле інфармацыі “Гарадзенскай праваабароны” на лаўцы падсудных апынулася і засуджана старшыня Наваельненскага сельскага выканкаму.
