19 верасня Ваўкавыскі раён наведаў старшы памочнік прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыі па грамадскіх справах і стратэгіі Алаўі-Кінг Уахаб Алаўале. Візіт высокага госця высока ацэнены кіраўніцтвам Ваўкавыскага раёна.

Эксперт з сяброўскай Нігерыі наведаў Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», дзе ўпэўнена прадэгуставаў прадукцыю прадпрыемства. Раённая газета “Наш Час” паведамляе, што цягам візіту высокага госця з Нігерыі “сопровождали представитель компании Aftrade DMCC Олег Водчиц, генеральный директор ОАО «Управляющая компания холдинга «Гродномясомолпром» Валерьян Клим, председатель Волковысского райисполкома Михаил Ситько, его первый заместитель Валентин Андреев и генеральный директор Волковысского ОАО «Беллакт» Виталий Лупик”.