30-гадовую жанчыну, якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць паводле ажно 8 (!!!) крымінальных артыкулаў

Пракуратура Гарадзенскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 30-гадовай жыхаркі Ваўкавыску ва «ўчыненні злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці». Паводле інфармацыі @Grodno_grab, гаворка ідзе пра палітзняволеную Аляксандру Каско (https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandra-kasko), якую затрымалі пасля вяртання з Польшчы.

Жанчыне інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

• ч.3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);

• ч.3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак);

• ч.ч.1,2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім);

• ч.ч.1,2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

• ч.2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);

• ч.ч.1,2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);

• арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);

• арт. 391 (абраза суддзі).

Падтрымайце Аляксандру: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско