Прапагандысты адзначаюць 79-ыя ўгодкі Гарадзенскай вобласці. Да гэтай даты “Гродзенская праўда” склала топ-7 культурных брэндаў рэгіёну. На першае месца паставілі Беларускую АЭС, што размешчана ў Астравецкім раёне. Такое лідарства абумоўлена прапагандыстамі тым, што, закладаў будаўніцтва сам Лукашэнка.

На другое месца пастаўлены Рэспублікансскі фестываль нацыянальных культур. Традыцыя гэтага фэсту закладалася вельмі годная, але спакваля ён з’ехаў на ровень звычайнага прапагандысцкага мерапрыемства і зусім не адлюстроўвае традыцыйнасці нацыянальных культур Гарадзеншчыны.

Толькі з трэцяга месца пачынаюцца сапраўды турыстычныя аб’екты. Вось як выглядае наступныя пазіцыі топу:

3. Аўгустоўскі канал;

4. Жыровіцкі праваслаўны манастыр;

5. Горад Іўе – “Беларускі Ерусалім”;

6. “Каралі замкаў” – пералічваюцца замкі ў Гародні, Лідзе, Міры, Гальшанах, Крэве;

7. Сама доўгі падвясны мост у Мастах.