У Гародні за каментары ў тэлеграм-чатах затрымалі айцішніка. Некаторыя з гэтых каментароў маглі выдаць яго асобу.
Затрыманаму Андрэю Бурдзеню 42 гады. Ён з Гародні, вучыўся ў школе №6, а пасля служыў у арміі. Вядома, што цяпер ён часова не працуе, але раней нейкі час працаваў у IT-cферы, а яшчэ раней займаўся вытворчасцю кухоннай мэблі і меў сваё ІП.

Андрэя затрымалі за каментары щ тэлегам-чатах, якіх ён пакінуў больш за тры соткі. Ягоны акаўнт у тэлеграме падпісаны ўласным імем Андрэй — невядома, ці «шукаецца» ён па тэлефонным нумары і ўвогуле як добра абаронены, але гэта моцная зачэпка. Да таго ж ён пісаў даволі шмат асабістай інфармацыі ў каментарах.

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа сцвярджаецца, што «цяпер мужчына адкажа згодна з крымінальным заканадаўствам». Звычайна гэта значыць, што супраць чалавека заведзена крымінальная справа і неўзабаве яго перавядуць у СІЗА.

https://nashaniva.com/326783