Як стала вядома «Нашай Ніве», на Гарадзенскай ТЭЦ-2 РУП “Гроднаэнерга” працягваюцца масавыя звальненні па палітычных матывах.

Па інфармацыі крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, на прадпрыемства нядаўна быў спушчаны спіс з больш як 20-цю прозвішчамі людзей, якія бліжэйшым часам мусяць быць звольненыя з працы. “Людзей са спісу выклікае да сабе начальства, дзе разам з мясцовым кагэбэшнікам даводзяць да ведама, што «вам трэба вызваліць месца».
Канкрэтныя тэрміны не называюць, але раяць не зацягваць гэты працэс”, — кажа суразмоўца. Па яго словах, людзей са спіса «просяць» звольніцца, не зважаючы на тэрмін да заканчэння кантракта і досвед працы на прадпрыемстве, — кажа суразмовец. Ён не выключае, што частка людзей магла трапіць у спісы толькі за тое, што маюць Карту паляка.
