
Узнагароду «За свабоду слова» атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут, піша @byplradio.
«Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Андрэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе», — заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.
Нагадаем, што Пачобута засудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).
Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
