Адзін з папулярных клубаў Гародні зачыняецца праз 25 гадоў працы. Пра закрыццё адміністрацыя паведаміла ў сваім інстаграм-акаўнце.

Закрыццё звязана з тым, што даўні «Дом афіцэраў», у якім размяшчаецца “Эпалет”, прадалі з аўкцыёну. Новы ўладальнік будзе рабіць з будынку аб’ект грамадскага прызначэння, а ці будзе там які-небудзь начны клуб, пакуль невядома.

Што да «Эпалета», то ў гісторыі клубнага жыцця Гародні ў гэтай установы неадназначная рэпутацыя. За гады працы тут з’явіліся пастаянныя кліенты. Але ў некаторых гарадзенцаў гэты клуб асацыюецца з бойкамі і канфліктамі.

А яшчэ да “Эпалета” ў будынку на другім паверсе ў 1990-ыя гады было элітарнае кафэ, дзе гучалі скрыпка і піяніна, быў высокі ровень культуры абслугоўвання і кухні.