фота мае ілюстрацыйны характар

Працягваецца “паляванне” на людзей паводле іх палітычных поглядаў.

У пятніцу, 22 верасня, у Лідзе затрымалі чалавека, якога звінавацілі ў тым, што ён нібыта абражаў міліцыянтаў і суддзяў, а таксама, нібыта, уступіў у план „Перамога”, паведамляе „Зеркало”.

Пра тое, што яго шукаюць, мужчыну нібыта папярэдзіў майстар ягонага прадпрыемства, і на наступны дзень, 23 верасня, яго затрымалі таксама.

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым кіраўніком нават раней за затрыманага мужчыну. На відэа ён гаворыць, што працуе майстрам на прыватным прадпрыемстве. У самога майстра ў тэлефоне нібыта знайшлі „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а ягонага сына, студэнта Гарадзенскага ўніверсітэта, затрымлівалі мінулай восенню „за экстрэмізм”.