Кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра 2022 года Алесь Бяляцкі сустракае свой чарговы дзень народзінаў у турме.

Алесь Бяляцкі ўжо шосты дзень народзінаў праводзіць за кратамі. 50-годдзе ён сустрэў за кратамі (паводле выраку першага суду) і 60-годдзе ён сустрэў за кратамі.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі 3 сакавіка 2023 году быў засуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму фактычна за дапамогу людзям, якіх рэпрэсавалі і катавалі прадстаўнікі дыктатарскага рэжыму.

Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу звінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і засудзілі да калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.

Павіншаваць Алеся: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму