
Беларусы змогуць прывезці менш тавараў з-за мяжы без выплаты пошліны, вынікае з паведамлення дзяржаўнага мытнага камітэта. Змены будуць уведзены з 1 кастрычніка.
Цяпер везці без пошліны з-за мяжы можна тавары на суму 1 тысяча еўра. З наступнага месяца — толькі на 500 еўра.
Змены закрануць толькі тых, хто едзе з-за мяжы наземным транспартам ці перасякае мяжу пешшу. Калі ляціце самалётам, усё яшчэ можаце везці з сабой тавары на 10 тысяч еўра.
Вагу дазволеных да бязмытнага ўвозу тавараў таксама зменшаць: цяпер можна везці з сабой 31 кг, з 1 кастрычніка — 25 кг.
Будуць абмежаванні і на паштовыя перасылкі. Цяпер адправіць поштай можна пасылку не даражэй за 1 тыс. еўра. С 1 кастрычніка суму зменшаць на 5 разоў — да 200 еўра.
