У Гародні пачынаюцца чарговыя карныя працэсы па крымінальных палітычных справах. Гэта вынікае з раскладу новых судоў.

25 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе пачаўся працэс супраць 35-гадовага Аляксандра Юшкевіча. Яго судзіць небезвядомы Дзмітрый Бубенчык.

Аляксандр Юшкевіч абвінавачваецца па частцы 3 артыкулу 130 КК РБ – «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці». Мужчына знаходзіцца за кратамі ўжо 160 дзён, Юшкевіч зняволены ў гарадзенскай турме на вуліцы Кірава.

Яшчэ адзін карны суд пачаўся ў гэты ж дзень, 25 верасня, у будынку суду Кастрычніцкага раёну Гародні. На лаве падсудных – Вольга Куранчык. Працэс вядзе суддзя Віталь Лабоцкі. Вольга Куранчык абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ – Абраза прадстаўніка ўлады.