
У Лідзе працягваецца сістэмны палітычны пераслед людзей. На лідскіх прадпрыемствах працягваюць прэсаваць і затрымліваць работнікаў.
21-22 верасня былі затрыманні на прадпрыемстве “Белтэкс Оптык”. 22 верасня прайшлі затрыманні на ААТ “Лакафарба” і яшчэ ГУП ЖКГ, у тым ліку ў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці. У ЖКГ затрыманы бухгалтар, паведамляе Telegram-канал “Затрыманні, суды ў Лідзе”.
А на Лідскім малочна-кансервавым камбінаце з’явіўся ідэолаг, былы начальнік АДАІ Лідскага РАУС Швакель Аляксандр Іванавіч. Усе работнікі абавязаны былі падпісаць “Кодэкс карпаратыўнай этыкі”. У тым ліку ў гэтым «кодэксе» пішацца пра распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пяць чалавек выклікалі на размову пра «экстрэмісцкія матэрыялы», а потым – на прагляд фільмаў “Манкурты” і “Убить президента”.

За нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у Лідзе судзілі Таццяну Статкевіч. Карны вынік пакуль невядомы.
Чарговае “пакаянае” відэа сілавікі апублікавалі з лідчуком Паўлам Клімашэўскім. Ён быў затрыманы нібыта за тое, што быў у Telegram-чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, адтуль адпраўляў рэпосты сябрам, а таксама размяшчаў “экстрэмісцкія” матэрыялы ў сваіх сацсетках.

