
Падчас аблавы ў Ваўкавыскім раёне сілавікі затрымалі чатырох мясцовых жыхароў — трох мужчын і жанчыну. Відэа з імі з’явілася ў тэлеграм-канале, набліжаным да ГУБАЗіКа.
Людзей затрымлівалі каля праходных прадпрыемстваў, дзе яны працавалі, а таксама дома. Затрыманых змусілі на відэа прызнацца ў распаўсюдзе “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.
Як адзначаюць праваабаронцы, актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску звязаная з нядаўнім інцыдэнтам. Падчас аднаго з бытавых выклікаў быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі сілавікоў з Менску і Гародні, якія пачалі “зачыстку”.
