
З 2 кастрычніка атрымаць шэнгенскую візу беларусам будзе яшчэ складаней. Яны змогуць падаць дакументы ў візавыя цэнтры толькі па месцы жыхарства.
Гэта значыць, што ў Візавых Цэнтрах Менску, Магілёва і Гомелю прымуць толькі грамадзян Беларусі, зарэгістраваных па месцы жыхарства – адпаведна ў Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.
У Візавых Цэнтрах Берасця, Баранавічаў і Пінску прымуць грамадзян Беларусі, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Берасцейскай вобласці.
І толькі ў Візавых Цэнтрах Гародні і Ліды прымуць дакументы ва ўсіх беларусаў, незалежна ад іх рэгістрацыі.
