У калоніі №3 пад Віцебскам адбылося пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання, перадае БелТА. Разгледзелі хадайніцтвы 72 чалавек, аднак пра вынікі абмеркавання нічога не вядома. Раней у Каардынацыйнай радзе паведамлялі, што сярод тых, хтопрасіў пра памілаванне, ёсць палітвязні.

Пасяджэнне камісіі па пытаннях памілавання і вызвалення ад крымінальнай адказнасці адбылося 29 верасня. Чыноўнікі разгледзелі 72 хадайніцтвы, у тым ліку тры ад асобаў, якія сядзяць у гэтай калоніі.

Невядома, паводле якіх артыкулаў былі засуджаныя тыя, хто папрасіў пра памілаванне, таксама не паведамляюцца вынікі разгляду.

Старшыня камісіі, намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс толькі паінфармавала, што ў 2021–2022 гадах камісія атрымала 645 хадайніцтваў, Лукашэнка задаволіў з іх толькі 52!