
Сілавікі апублікавалі яшчэ адно відэа з затрыманымі 26 верасня ў Ваўкавыску.
Двое затрыманых – супрацоўнікі прадпрыемства «Беллакт». Адзін з іх Ягор Данько, на відэа кажа, што затрыманы за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”, а таксама за тое, што “распаўсюджваў у тэлеграме паведамленні з падтрымкай Украіны ў спецаперацыі, якая праводзіцца на яе тэрыторыі”. Аксана Шырына кажа, што яна супрацоўніца “Беллакта” і затрыманая за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Яшчэ адзін затрыманы – намеснік галоўнага лекара санаторыя «Пралеска» Андрэй Тарасевіч, на відэа ён кажа, што затрыманы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у чат-боте плана “Перамога”».
Чацвёрты – Дзяніс Сыраватка, на відэа таксама кажа, што сілавікі затрымалі яго за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

