
Міністэрства ўнутраных спраў зноў абнавіла спіс асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. 29 верасня ў яго дадалі яшчэ 34 чалавекі.
На сёння ў пераліку 3358 прозвішчаў. З пачатку года ён павялічыўся ажно на 1095 радкоў.
У спіс улады дадаюць палітычных праціўнікаў Лукашэнкі, а таксама зняволеных, засуджаных па палітычных матывах. Першым гэта закрывае доступ да фінансавых аперацый на тэрыторыі Беларусі. Для другіх робіць больш жорсткімі ўмовы знаходжання за кратамі.
