
У Наваградку ў гонар 225-ых угодкаў Адама Міцкевіча адкрылі новы арт-аб’ект.
Новы знак знакамітаму паэту зроблены ў выглядзе кнігі, створанай з металу.
Свята музыкі і паэзіі «О, Навагрудскі край – мой родны дом…», прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча, прайшло ў Наваградку, у яго рамках у скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта, пастаўлена мастацкая кампазіцыя. “Кніга” створаная з металу работнікамі Наваградскага заводу металавырабаў. На адной старонцы – партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай – радкі з яго твору.

