
фота ілюстрацыйнае
Царкоўнага супрацоўніка і арганізатара шэсця аштрафавалі ў судзе Бешанковіцкага раёну (Віцебская вобласць) за нібыта няўзгоднены хрэсны ход. Суд адбыўся 15 верасня, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская Візія».
Летам група з дзесяці чалавек прайшла шэсцем па сельскай дарозе ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласці. Само мерапрыемства было ўзгоднена распараджэннем Гарадзенскага аблвыканкаму ад 28 чэрвеня 2023 года, але, магчыма, удзельнікі парушылі маршрут ходу. Верагодна, гэта палічылі парушэннем і абвінавацілі арганізатара ў няўзгодненым мерапрыемстве (з пастановы суду можна здагадацца, што хросны ход адбыўся ў мястэчку Першамайск).
Пазней, 15 верасня, арганізатара шэсця аштрафавалі ў судзе Бешанковіцкага раёну. Суд праходзіў менавіта там, бо арганізатар жыве ў Бешанковічах і з’яўляецца памочнікам благачыннага па будаўніцтве храму прарока Іллі ў гэтым райцэнтры.
У выніку царкоўнаму супрацоўніку прысудзілі штраф 740 рублёў.
