
Па позвах за неаплату камунальных плацяжоў Кастрычніцкі суд Гародні за 9 месяцаў спагнаў за неаплату з жыхароў раёну больш 159 тысяч беларускіх рублёў.
Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Гародні Дзмітрый Шанін.
“Судом Кастрычніцкага раёна Гродна за 9 месяцаў 2023 года задаволены патрабаванні арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць улік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем па 204 іскавых заявах. Пры гэтым судом спагнана больш як Br159,476 тыс.”, – расказаў Дзмітрый Шанін.
У судзе Кастрычніцкага раёну падкрэслілі, што за сістэматычную неаплату камунальных плацяжоў, некампенсаванне выдаткаў на электраэнергію мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права падаць у суд пазоў аб прымусе ўласніка жылога памяшкання да адплатнага адчужэння жылога памяшкання, а наймальнік жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і член быць выселены як у жылыя памяшканні меншай плошчы, так і без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.
