Толькі Польшча за верасень зафіксавала больш за тысячу спробаў незаконнага перасячэньня сваёй мяжы.

З пачатку года краіны ЭЗ зафіксавалі больш за 33 тысячы спробаў пранікненьня празь мяжу нелегальных мігрантаў з боку Беларусі.

За папярэдні дзень, 30 верасьня, краіны Эўразьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца 250 мігрантам (на дзень раней — 151).

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Летувы зафіксавала 43 спробы незаконнага перасячэньня мяжы зь беларускага боку (8).

Летувіскае ведамства з спасылкай на калег зь Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 159 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (92).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 48 чалавек (51), у тым ліку з Афганістана і Сырыі.

  • У 2023 годзе спынены 33 224 спробы незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 21 393, Латвію — 10 026, Літву — 1805), у верасьні — 4449, што практычна супадае са жнівеньскім паказчыкам (4495). Пры гэтым у першы восеньскі месяц зьнізіўся ціск на польскім кірунку і павялічыўся на латвійскім і літоўскім.
  • 28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі вызначылі масавы прарыў нерэгулярных мігрантаў адной з падстаў для поўнага закрыцьця мяжы ЭЗ зь Беларусьсю.
  • Статыстыка, выведзеная BPN на падставе штодзённых зьвестак, сьведчыць, што ў памесячным разрэзе напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ вагаецца, у сэзонным — расьце. Калі ўзімку на пачатку года было прадухілена 3959 спробаў нелегальнага пераходу мяжы (студзень — 1989, люты — 1970), то ўвесну — 11 560 (сакавік — 3401, красавік — 3440, травень — 4719), а ўлетку — 13 250 (чэрвень — 3701, ліпень — 5054, жнівень — 4495).
  • svaboda.org