Тры дні — з 3 па 6 кастрычніка — у Беларусі будуць праходзіць заняткі па мабілізацыйнай гатовасці. Да заняткаў прыцягнуць чыноўнікаў выканкамаў, прадстаўнікоў вайсковых камісарыятаў і пунктаў прыёму мабілізаваных, расказалі ў міністэрстве абароны Беларусі. Там кажуць, што такія заняткі праводзяць штогод. Іх мэта — “падвышэнне роўню рыхтоўлі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фармавання тэрытарыяльных войскаў”.

Заняткі пройдуць пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў ва ўсіх адміністрацыйных раёнах краіны. Заняткі ўключаюць у сябе як тэарэтычныя, так і практычныя мерапрыемствы. У Мінабароны падкрэслілі, што асаблівая ўвага будзе наданая “рыхтоўлі ваеннаабавязаных, якім у рамках аднадзённага збору будуць даведзеныя асновы і парадак дзеянняў падчас фармавання тэрытарыяльных войскаў”.