У Гародні ў будынку суду Кастрычніцкага раёну пачынаюць судзіць Сцяпана Задойку

Ён быў затрыманы 17 сакавіка. Па паведамленнях праўладных каналаў, Сцяпан напісаў больш за 1200 каментароў.

Сцяпана Задойку пераследуюць паводле наступных артыкулаў:

ч. 2 арт. 366 КК РБ – Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;

ч. 2 арт. 367 КК РБ – Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;

ст. 370 КК РБ – здзек з дзяржаўных сімвалаў;

ст. 369 КК РБ – Абраза прадстаўніка ўлады;

ч. 2 арт. 368 КК РБ – Абраза Лукашэнкі.

Працэс пачаўся 3 кастрычніка, яго вядзе Маргарыта Ланцэвіч