Гарадзенскі праваслаўны святар Андрэй Наздрын быў затрыманы некаторы час таму — сілавікі праверылі яго мабільны тэлефон і сацсеткі, і знайшлі ў інстаграме падпіску на гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча, сацсеткі якога былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені бягучага году.

На гэтай фармальнай падствае супраць святара быў пачаты адміністрацыйны працэс: складзены пратакол і прызначанае судовае “разбіральніцтва”.

Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла прызначыла святару штраф 15 базавых велічыняў. Таксама была канфіскаваная «прылада злачынства» — мабільны тэлефон.

тэлеграм-канал @christianvision