
У Ваўкавыску затрымалі як мінімум яшчэ шэсць чалавек. Гэта вынiкае з чарговага відэа, якое апублікаваў тэлеграм-канал сілавікоў.
Затрыманых вінавацяць у распаўсюдзе “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. Паведамляецца, што затрыманні адбыліся 25 верасня ў рамках “спецмерапрыемства” “Правапарадак”.
Раней паведамлялася пра не менш за восем затрыманых у Ваўкавыску. Такім чынам, за тыдзень у горадзе затрымалі як мінімум 12 чалавек.
“Зачыстка” ў раёне пачалася пасля таго, як падчас аднаго з выклікаў праз побытавы канфлікт быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў Ваўкавыск накіравалі сілавікоў з Менску і Гародні.
