
Мурал, прысвечаны гісторыі Гродна, не змог перажыць моцную залеву, якая ноччу абрынулася на горад. На фота, якія публікуе партал Newgrodno.by, відаць, што частка фасада папросту “спаўзла” на зямлю.
Гэты мурал урачыста адкрылі усяго каля месяца таму. Тады гаварылася, што гэтае велізарнае графіці — адно з самых вялікіх у краіне. Яго памер — больш за 400 квадратных метраў. На мурале былі сабраныя сцэны палявання, факты з гісторыі горада і галоўныя гарадзенскія славутасці. Ініцыятарам стварэння гэтага мастацкага аб’екта быў Анатоль Грышук, гаспадар галерэі халоднай зброі. На сцяне галерэі і размешчаны мурал.

