
7 кастрычніка пройдзе дыскусія з удзелам Андрэя Палуды, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» і Насты Чарновай, дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года.
Падчас сустрэчы:
— абмяркуем сённяшнюю сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі і правядзем паралелі паміж гісторыяй і сучаснасцю ў кантэксце смяротнага пакарання,
— прэзентуем зборнік абраных вершаў паэтаў, расстраляных ў ноч з 29-га на 30 кастрычніка 1937 года.
Пасля сустрэчы будзе магчымасць атрымаць у падарунак зборнік вершаў, а таксама мерч кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
Дыскусія адбудзецца 7 кастрычніка ў суботу
Месца дыскусіі: Беларускі хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6A, Беласток)
