Гарадзенскую адвакатку і палітвязня Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Людовіка Тэр’е ў галіне правоў чалавека. 

Гэта прэмія заснавана ў 1984 годзе і даецца юрысту, які сваёй актыўнай дзейнасцю спрыяе абароне правоў чалавека, праве на абарону, садзейнічае вяршэнству права, вядзе барацьбу з расізмам і нецярпімасцю ў любой форме.

Першай асобай, якая атрымала гэту прэмію, быў Нэльсан Мандэла з ПАР.

Юлія Юргілевіч — адвакатка, якая абараняла шматлікіх палітвязняў і ў лютым 2022 года была пазбаўлена ліцэнзіі.

Яе затрымалі напрыканцы жніўня 2022 года пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы. Пазней яе засудзілі разам з журналістам Паўлам Мажэйкам на шэсць гадоў калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Падтрымайце Юлію: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Юліі Пятроўне Юргілевіч