З Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гародни зніклі абразы новапакутнікаў. На іх — святыя, якія пацярпелі ў ХХ стагоддзі ад бальшавіцкага рэжыму, а таксама іх каты — чырвонаармейцы і чэкісты, піша «Хрысціянская візія».

Восем такіх абразоў размясцілі ў 2006 годзе ў цэнтральным нефе храма.

Гарадзенскія абразы раздражнялі мясцовую ўладу і актывістаў, самай гучнай з якіх стала «інфаказачка» Ольга Бондарева. Ад арцыбіскупа Арцемія (Кішчанкі) патрабавалі іконы зняць — ён гэтыя патрабаванні ігнараваў. Адбараніць іконы для яго значыла адстаяць незалежнасць Царквы, піша тэлеграм-канал. Цяпер епархіяй кіруюць выключна прамаскоўскія і пралукашэнкаўскія ерархі.

Цяпер з Гародні прыйшлі звесткі, што два з васьмі абразоў зніклі. Гэта выявы свяшчэннамучанікаў Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага (закатаваны ў 1918-м годзе) і Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага (расстраляны ў 1922-м).

Афіцыйна ў Гарадзенскай епархіі знікненне абразоў не каментавалі.