З пачатку 2023 году ў Польшчы затрымалі 580 чалавек за дапамогу ў перавозцы мігрантаў, паведамляе 7 кастрычніка Памежная служба Польшчы.

За мінулы дзень, 6 кастрычніка, зафіксавалі 175 спробаў незаконна трапіць у краіны Еўразьвязу з боку Беларусі.

У Польшчу спрабавалі трапіць 34 мігранты, у тым ліку грамадзяне Самалі і Егіпту. Зь іх 12 чалавек пры выглядзе польскіх патрулёў вярнуліся на беларускую тэрыторыю. На ўчастку Белавежа затрыманы грамадзянін Грузіі, які перавозіў 3 грамадзян Ірану і 2 грамадзян Афганістану, паведамляе Памежная служба Польшчы.

На латвійска-беларускай мяжы ўчора затрымалі 87 чалавек, на летувіска-беларускай — 54, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Летувы.

svaboda.org