Амаль тры месяцы Гарадзенскі абласны суд разглядае крымінальную справу былога сілавіка Сяргея Ціхага.

Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе службовай таямніцы (ч.1 арт. 375 КК) і дзяржаўнай таямніцы (ч. 2 арт. 373 КК). Справу Ціхага з 12 чэрвеня разглядае суддзя Аляксандр Козел.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму пра абставіны справы пакуль нічога невядома. Як пісаў Hrodna.life (https://ru.hrodna.life/2023/06/09/silovik-razglashenie/), дадзеныя Сяргея Ціхага супадаюць з дадзенымі былога начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гарадзенскага РАУС Ціхага Сяргея Уладзіміравіча.

30-гадовы Сяргей трапіў у тэлеграм-канал «Дошка ганьбы Рэспублікі Беларусь». Там сцвярджалі, што ён нібыта «фабрыкаваў справы паводле арт.328 КК», а таксама «здзекаваўся з затрыманых, прышчапляў да батарэі». Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці — невядома.

Вясна