
фота grodno.mvd.gov.by
Пяць груп нелегальных мігрантаў выявіла гарадзенская міліцыя за тры дні. Як паведамляе прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, 4-6 кастрычніка ў вобласці праходзіла аперацыя “Нелегал-2023”.
4 кастрычніка міліцыянты разам з памежнікамі выявілі ў лесе каля вёскі Свяцк 13 іранцаў, якія незаконна прыбылі ў Беларусь для пераходу ў краіны Еўразвязу. 5 кастрычніка міліцыянты Кастрычніцкага РУУС Гародні зарам з амонаўцамі затрымалі ў адной з кватэр у Гародні 11 незаконных мігрантаў з краін Афрыкі.
Агулам міліцыянты затрымалі 41 мігранта. “Выяўлена 171 парушэнне міграцыйнага заканадаўства, прынята 46 рашэнняў аб выправаджэнні замежнікаў за межы краіны”, — заяўляюць у гарадзенскай міліцыі.
