
У Беластоку ля будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, што месціцца ў скверы Вольнай Беларусі, адбылася акцыя супраць увядзення закона аб абмежаванні права беларусаў за мяжой атрымліваць пашпарты ды афармляць шэраг дакументаў.
Сярод іншых на акцыі выступілі кандыдат у дэпутаты ў Сейм Польшчы, кіраўнік працоўнай групы па справах Беларусі Роберт Тышкевіч і Радны БНР, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа.
Прысутныя выказалі сваё абурэнне з нагоды антыбеларускага і антыбеларускага змянення заканадаўства, пры якім дзяржава фактычна адмаўляецца ад сваіх грамадзян, выкрэсліваючы іх з юрыдычнай прасторы.




фота Беларускага Радыё Рацыя
