У Гарадзенскім абласным судзе 9 кастрычніка па справе “Чорнай кнігі Беларусі” да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму засудзілі 35-гадовага палітзняволенага Аляксандра Юшкевіча. Такі прысуд паводле часткі 3 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) абвесціў Дзмітрый Бубенчык. 

Вядома, што Аляксандра затрымалі 18 красавіка 2023 года і змясцілі пад варту. Да суда ў гродненскай турме № 1 ён утрымліваўся пяць месяцаў. Усяго па справе адбылося шэсць судовых пасяджэнняў. 

Падтрымайце палітвязня пасылкамі, лістамі і грашовымі пераводамі: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандр Станіслававіч Юшкевіч

Вясна