
Кірыл Шчаглоў / t.me/dissidentBY/
У Гародні скончыў жыццё самагубствам былы палітвязень Кірыл Шчаглоў. Здарылася гэта ў лютым, але праваабаронцы даведаліся толькі цяпер.
Шчаглоў і яшчэ два чалавекі праходзілі па справе аб “абразе Лукашэнкі”. У лютым 2022-га ён быў засуджаны на паўтара года “хатняй хіміі”. Пазней Кірылу Шчаглову прысуд замянілі на тры месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён цалком адбыў гэты тэрмін. У лістападзе 2022 году хлопца ўнеслі ў “спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю”.
Шчаглову было толькі 19 гадоў.
