
У краіне на заканадаўчым роўні будзе пашыраны пералік выпадкаў, на падставе якіх ліквідуюць рэлігійныя арганізацыі.
Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый у Беларусі пачнецца пасля прыняцця новага закона, паведаміла журналістам у сераду сябра Пастаяннай камісіі па правах чалавека і нацыянальных адносінах Палаты прадстаўнікоў Людміла Здорыкава, піша «Спутнік».
Сёння будзе разгледжаны закон «Аб змяненні законаў у пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый».
«У праект закона ўнесены шэраг забаронаў, у тым ліку на выкарыстанне ў месцах набажэнстваў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай», — сказала дэпутат.
Таксама законам уводзіцца забарона на дзейнасць рэлігійных арганізацый, «дзейнасць якіх скіраваная супраць суверэнітэту Беларусі».
https://nashaniva.com/328061
