
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні яшчэ 25 верасня засудзілі Вольгу Куранчык паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”), а таксама штраф.
Вольгу звінавацілі ў тым, што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале “Беларусь головного мозга” два відэаролікі пра супрацоўнікаў міліцыі, пакінула ў іхны бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі. Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара У., а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Б.
Да суда жанчына ўтрымлівалася пад вартай, пасля абвяшчэння прусуду яе вызвалілі ў зале суда.
Тэрмін пакарання і сума штрафу праваабаронцам дакладна невядомыя.
Вольга Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі “Жемчужина”, мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Вясна
