Гарадзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Фота: Яндэкс Панарамы

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Гарадзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў 11 кастрычніка сілавікі здзейснілі “спецаперацыю”.

Па інфармацыі крыніцы, некаторых супрацоўнікаў каледжа выклікалі да кіраўніцтва на размову з сілавікі ў цывільным, бралі на праверку мабільныя тэлефоны, шукалі «няправільныя» падпіскі.

Таксама на «гутарку» выклікалі некаторых студэнтаў каледжу.

Па словах суразмоўцы, інфармацыя пра візіт людзей у пагонах хутка разышлася па ўстанове, таму людзі пачалі тэрмінова вычышчаць тэлефоны, выходзіць з чатаў і адпісвацца ад усяго, што можа выклікаць падазрэнні пры праверцы тэлефона сілавікамі.

Ці былі заведзены нейкія адміністрацыйныя або крымінальныя справы ў дачыненні да супрацоўнікаў і вучняў каледжа — дакладна невядома.
https://nashaniva.com/328085