
У будынку суда Кастрычніцкага раёну Гародні працягваюць судзіць 39-гадовага рабочага Сцяпана Задойку. Паводле праўладных каналаў, у сакавіку яго затрымалі за больш чым 1200 каментароў.
Цяпер яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).
Справу разглядае Маргарыта Ланцэвіч.
Раней паведамлялася , што на «пакаяльным відэа» на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядаў збітым: у яго было падбітае вока і падрапаная да крыві галава. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на ютубе, — пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.

Сцяпан Задойка
Вясна
