Вітольд Ашурак — грамадскі актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Максім Філатаў з Лідскага раённага суду прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі.

21 траўня 2021 года Вітольд загінуў у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце яго смерці дагэтуль няма. Хоць амаль усе ўпэўнены, што ён быў закатаваны.