Галіна Дзербыш

У Дзень маці ўзгадваем гісторыі палітзняволеных жанчын і заклікаем павіншаваць іх

Гродзенскі абласны суд (небезвядомы Максім Філатаў) 17 кастрычніка 2022 году агучыў прысуды дванаццаці фігурантам “справы Аўтуховіча”. Вольгу Маёраву і Галіну Дзербыш засудзілі да 20 гадоў калоніі кожную.

Вольгу прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна не прызнала віну. Яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.

Галіну звінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Жанчына не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Яе таксама часта змяшчалі ў карцар, а таксама не перадвалі ёй пасылкі ад неабыякавых людзей.

На волі жанчын чакаюць дарослыя дзеці і маленькія ўнукі.

Падтрымайце жанчын: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Галіна Іванаўна Дзербыш, Вольга Уладзіміраўна Маёрава