
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра чарговы напад на польскіх памежнікаў з беларускага боку мяжы, у выніку чаго адзін чалавек быў паранены.
14 кастрычніка 59 замежнікаў спрабавалі незаконна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Сярод іх былі грамадзяне Сірыі, Ірану і Самалі.
У зоне адказнасці памежнай групы «Белавежа» група замежнікаў закідала польскія патрулі галінамі і камянямі. Падчас нападу афіцэр памежнай службы атрымаў траўму нагі.
