
15 кастрычніка з тэрыторыі Беларусі праз польскую мяжу спрабавалі перабрацца больш за сто мігрантаў з Усходу. Парушальнікі былі агрэсіўна настроеныя і кідалі камянямі ў памежнікаў.
Паводле паведамлення польскай Памежнай аховы, 15 кастрычніка праз беларуска-польскую мяжу спрабавалі перабрацца больш за 100 асобаў з Афганістану, Сірыі і Пакістану.
12 парулальнікам удалося пераправіцца праз раку Падцаркоўку каля пункту пропуску «Белавежа».
А каля пункту польскай Памежнай аховы «Нараўка» каля сотні мігрантаў атакавалі патруль, закідваючы яго камянямі і галінамі дрэваў. Паліцыя была змушаная нават прымяніць слезацечны газ.
Больш чым за паўгода на польска-беларускім памежжы было зафіксавана звыш 19 тысячаў спробаў незаконнага перасячэння мяжы.
Белсат
