
фота ілюстрацыйнае
У рамках праверкі баявой гатовасці чарговыя падраздзяленні механізаваных злучэнняў “прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач”, паведаміла Міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале.
Паведамляецца, што падраздзяленні ў сама кароткія тэрміны зробяць маршы ў адпаведныя раёны з праверкай выканання нарматываў.
Ваенная і спецыяльная тэхніка будзе праверана кантрольнымі прабегамі, у тым ліку па перасечанай мясцовасці.
Мінабароны дадае, што будзе перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і вайскоўцаў па дарогах чатырох абласцей: Менскай, Гарадзенскай, Берасцейскай і Віцебскай.
