
Каля Астравецкай АЭС стварылі зону бяспекі з асаблівым прававым рэжымам. Будуць дзеіць абмежаванні на гаспадарчую дзейнасць у ахоўнай зоне, яе можна будзе весці толькі з дазволу мясцовых органаў улады.
Замежнікам і асобам без грамадзянства дзеля допуску ў асобую зону трэба будзе звярнуцца да ўладаў за 45 дзён да прыезду.
