
Тытуневая фабрыка “Нёман” у Гародні наняла дырэктара па службе бяспекі.
Усе супрацоўнікі фабрыкі зараз праходзяць праз апытанні наконт свайго ўдзелу ў падзеях 2020 году. Каля 90 супрацоўнікаў ужо былі змушаныя напісаць тлумачэнні. Больш за 7 чалавек звольнілі па “асабістым жаданні”.
Агулам на фабрыцы “Нёман” працуе 840 чалавек.
