Праваабаронцы “Вясны” падлічылі, колькі беларусаў улады пераследуюць за антываенную пазіцыю.

Атрымалася, што на 18 кастрычніка агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1630 беларусаў і беларусак. З іх 79 асобаў засуджана паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.

За перадачу фота і відэа расейскай ваеннай тэхнікі ў медыя асуджаныя не меней за 35 чалавек. Яшчэ 13 беларусаў асудзідлі за намер ваяваць на баку Украіны.

За дыверсіі на беларускай чыгунцы засуджаны 13 чалавек — агулам яны атрымалі 199,5 гадоў няволі.