фота ілюстрацыйнае

Законам прадугледжана пашырэнне пераліку падстаў перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаваных выданняў.

22 кастрычніка 2023 г. уступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь”, паведамляе mininform.gov.by.

Законам прадугледжана пашырэнне пераліку падстаў перарэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаваных выданняў, а таксама пераліку падстаў для прыпынення і спынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў.

Міністэрства інфармацыі ўпаўнаважваецца на вядзенне пераліку друкаваных выданняў, у якіх вызначаны інфармацыйныя паведамленні або матэрыялы, распаўсюд якіх можа прынесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.