
Камсамольцы Лідскага раёну працягваюць раённую акцыю “Сила в единстве”. Яна была ініцыявана аддзелам ідаэлагічнай работы і па справах моладзі райвыканкаму “с целью обмена опытом и сплочения работающей молодёжи. В рамках акции молодые люди в возрасте от 18 до 31 года приглашают друг друга в свои организации, рассказывают об успехах и достижениях работников предприятия, делятся планами на будущее”. Практычна гэта робіцца так: збіраюцца невялікія групы “правільнай” моладзі, якую адпаведна апранаюць і возяць па розных прадпрыемствах на экскурсіі.
Чарговая такая сустрэча адбылася на Лідскім ліцейна-механічным заводзе. А мясцовы тэлеканал зрабіў бадзёры рэпартаж-рапарт, які паказвае “сплоченность лидской моладежи”.
